Людміла Рыгораўна Пятрова
Суддзі

Людміла Рыгораўна Пятрова

Колькасць рэпрэсаваных:
2
Адміністрацыйных спраў:
2
Дзень нараджэння:
15 снежня 1964

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 18 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 18 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 1200 рублёў штрафаў, не менш за 9 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Прысудзіла 8 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, за дыскусію ў тэлеграм-чатах, палічыўшы гэта за падбухторванне да тэрарыстычнага акта (ч. 1 арт. 289 КК РБ) і знішчэнне пастановы аб ператрусе (ч. 1 арт. 377 КК РБ) 18 лютага пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры скандавалі "Жыве Беларусь!". Суддзя адразу забараніла дзяжурнаму міліцыянеру выпускаць з суда прысутных, а сама выклікала міліцыю. У будынку заблакавалі каля 20 чалавек. Некаторыя ўцяклі праз акно. Дзевяць астатніх павялі ў мясцовы РАУС. Прысудзіла адзін год абмежаванні волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (хатняя хімія). Зміцеру Грыневічу, якога абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК РБ). Дзеянне першапачаткова было расцэнена як начное хуліганства ў грамадскім месцы - на даху гімназіі, якое прывяло, як сцвярджаў суд у пастанове аб адміністрацыйным правапарушэнні, да зрыву навучальнага працэсу (вытрымку можна ўбачыць на здымку). За гэта суддзёй Людмілай Міхневіч накладзены на вінаватага штраф у памеры 81 руб. Таму Зміцер Грыневіч спаслаўся ў крымінальным працэсе на тое, што ўжо пакараны за сваё дзеянне. Судзьдзя адхіліла гэты аргумэнт на той падставе, што тады яго дзеяньне прывяло да зрыву навучальнага працэсу, а тут справа ідзе, відавочна, пра здзек над сьцягам. На гэтай падставе яна не лічыць прыгавор паўторным пакараннем.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 2

На старонцы: