
Сяргей Генадзьевіч Ільюшэнка
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Пракуратура Віцебскай вобласці. Старэйшы пракурор. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гаўрылюк Наталля Ігараўна з'яўляецца супрацоўніцай сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Адказная за злачыннае бяздзеянне пракуратуры Віцебскай вобласці і адмову ад узбуджэння крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых органаў, вінаватых у прымяненні гвалту, пашкоджанні маёмасці і забойствах мірных грамадзян. Датычна да пераследу грамадзян, якія выказалі нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Выступала ў ролі дзяржаўнага абвінаваўцы ў палітычна матываваных працэсах. Запытала для Сяргея Ільюшэнкі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам 2.5 гады за каментар у Інтэрнеце: «Як табе не сорамна ў вочы людзям глядзець?». Каментарый быў напісаны да відэа, на якім зафіксавана як кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі прымушае да фальсіфікацыі сябраў выбарчай камісіі.
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.