
Руслан Эдуардавіч Хіхол
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
- Дзень нараджэння:
- 27 лістапада 1981
Суд Карэліцкага раёна. Суддзя і старшыня. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Хіхол Руслан Эдуардавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах, дзе прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 3415 рублёў і не менш за 7 сутак адміністрацыйнага арышту. 29 жніўня 2018 года прыгаварыў актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь па артыкулах 23.4 і 23.34 КаАП за тое, што той хацеў правесці прадстаўленне з Мікалаем Салянікавым. 10 ліпеня 2019 года прыгаварыў гісторыка Мечыслава Супрона да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за асвятленне праблемы з экалогіяй Нёмана. 20 снежня 2019 года прыгаварыў актывіста Саранчукова Вадзіма да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй. 07 жніўня 2020 года прыгаварыў Яўгена Урбанайта да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у аўтапрабегу салідарнасці. 31 жніўня 2020 года прыгаварыў карыкатурыста Андрэя Янкавіча да 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
