Вольга Васільеўна Краўчанка
Суддзі

Вольга Васільеўна Краўчанка

Колькасць рэпрэсаваных:
0
Дзень нараджэння:
10 верасня 1967

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Краўчанка Вольга Васільеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. 27 ліпеня 2011 года ўзяла на сябе функцыі вышэйстаячага суда і асудзіла Аляксея Балашова на 5 сутак па артыкуле 17.1 КаАП, адмовіла ў праве абскарджання. 5 кастрычніка 2020 года асудзіла Віталя Кавалеўскага па артыкуле 23.34 КаАП і прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 8 базавых велічыняў пасля таго, як ён прабыў 5 сутак у ІЧУ. 14 кастрычніка 2020 года асудзіла актывіста Валадара Цурпанава і прызначыла пакаранне ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП. 16 кастрычніка 2020 года асудзіла дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова і прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічыняў па артыкуле 23.34 КаАП. 5 красавіка 2021 г асудзіла за інтэрв'ю Аліну Скрабунову. Журналістка дала каментар тэлеканалу — суд палічыў, што яна "незаконна вырабіла прадукцыю СМІ".

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 0

На старонцы: