
Аляксандр Дзмітрыевіч Казакевіч
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

11 сакавіка 2021 года адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Следчага камітэта. Цэнтральны апарат Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр юстыцыі. Член Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў санкцыйным спісе краін ЕС і Албанія, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Канады. У апісанні нагоды для ўвядзення санкцый пазначана, што «сваімі дзеяннямі, ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, і наступнае гвалтоўнае прыгнечанне мірных пратэстаў». Як старшыня Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь адказны за ўвядзенне палітычна матываваных крымінальных спраў і крымінальны пераслед актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і іншых удзельнікаў пратэстаў супраць дзейнай улады. 10 жніўня 2020 года, пасля першых акцый пратэсту па яго ініцыятыве распачаты неправамерныя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і насілля ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пацярпелыя ад гвалту супрацоўнікаў МУС, пры спробах дабіцца справядлівасці звярнуўшыся ў Следчы Камітэт з заявай у дачыненні да супрацоўнікаў МУС, неаднаразова са статусу пацярпелага, аказваліся фігурантамі крымінальнай справы, толькі ў статусе падазраванага або абвінавачанага. Да гэтага часу не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах гвалту, выкраданняў, забойстваў і іншых супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў МУС у дачыненні да мірных грамадзян.
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.