Анатоль Васільевіч Зянько
Суддзі

Анатоль Васільевіч Зянько

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Адміністрацыйных спраў:
3

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Зянько Анатоль Васільевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 945 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 13 сутак. 20 верасня 2023 года вынес абвінаваўчы прысуд паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і прызначыў у выглядзе пакарання 2 гады пазбаўлення волі. 26 верасня 2021 года вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Віктара Чэрніка па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у інтэрнэце пад відэа, дзе супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць людзей. Зянько прызначыў мужчыну ў выглядзе пакарання 1.5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама пастанавіў кампенсаваць маральную шкоду супрацоўніку сілавых органаў у памеры 1000 рублёў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: