
Аляксей Сяргеевіч Кот
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 1
- Дзень нараджэння:
- 21 траўня 1976
Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Карэліцкі раённы аддзел унутраных спраў. Начальнік штаба. Маёр міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кот Аляксей Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Удзельнічаў у падаўленні пратэсту ў Карэлічах, дзе паводзіў сябе агрэсіўна і груба. Выступаў сведкам у судах па адміністратыўных справах супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Сведчыў у судзе супраць жыхароў Карэлічаў па артыкуле 23.34 КаАП за фота з бел-чырвона-белым сцягам. Выступаў пацярпелым па справе Таццяны Чак, якой прысудзілі пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі за абразу Ката. Патрабаваў кампенсаванне за маральную шкоду ў памеры 2500 рублёў.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1