Вольга Іванаўна Шапавал
Суддзі

Вольга Іванаўна Шапавал

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Адміністрацыйных спраў:
4
Дзень нараджэння:
23 красавіка 1981

Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. 1 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску вынесены прысуд 22-гадоваму грузчыку кандытарскай фабрыкі "Віцьба" Аляксею Грыгаровічу за відэа ў TikTok. Судзьдзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыла да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса. Аштрафавала найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду на 1350 руб. за тое, што мужчына размясціў каля дома плакат з лозунгам "Жыве Беларусь!" і стужкі бел-чырвонага колеру. Прысудзіла ўжо адбывалых пакаранне дзяўчын да новых арыштаў: Марыю Амасовіч - да 20 сут., Лізавету Кірыенка - да 15 сут., Марыю Агіевіч - да 10 сут. Усе трое нібыта зладзілі пікет 27-га траўня пад мастом імя Кірава. Дзяўчаты сфатаграфаваліся з БЧБ сцягам і плакатамі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: