
Ігар Анатольевіч Жытко
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 5
- Адміністрацыйных спраў:
- 20
- Дзень нараджэння:
- 3 верасня 1979
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 12 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 5 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1587 рублёў штрафаў, не менш як 6.5 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. 17 чэрвеня 2022 года, вынес прысуд 65-гадовай палітвязні актывістцы Алене Гнаук — тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў, за «паклёп» на Лукашэнку і «дыскрэдытацыю» Рэспублікі Беларусь. 15 верасня 2020 года, не задаволіў хадайніцтва 242 жыхароў Пружан. Актывісты дамагаліся водгуку Аляксандра Ляўчука, дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў. Асудзіў Людмілу Царану за каментар у інтэрнэце па артыкуле 188 КК РБ - «Паклёп» і вынес ёй пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу міліцыянту ў памеры 1000 рублёў. Прызнаў вінаватым Юрыя Зялевіча па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса і агучыў прысуд мужчыну: 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 5
Знойдзена: 5


