
Марыя Ільінічна Леванчук
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 975 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 15 сутак. Асудзіла Казловіча Аляксандра на 15 базавых велічыняў паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП. Пратакол склаў лейтэнант міліцыі Кірылаў Аляксандр. Нагодай для адміністрацыйнай справы стала публікацыя Аляксандра на асабістай старонцы ў сацсетках з выявай у выглядзе галавы свінні ў галаўным уборы супрацоўніка АУС і надпісам, які ўваходзіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вынесла прысуд Казлянку Змітру з пакараннем у выглядзе 2-х гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле 339 часткі 2 КК РБ за тое, што Зміцер абараняўся ад нападу на яго, што добра бачна на відэа з камеры відэаназірання. Таксама суддзя абвінаваціла яго ў нанясенні цялесных пашкоджанняў у выглядзе пераломаў, хоць сам пацярпелы сказаў, што ў яго ўжо быў пералом і Дзмітрый да яго дачынення не мае.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
