Павел Яўгенавіч Нарута
Дзярж. абвінаваўцы

Павел Яўгенавіч Нарута

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
7 сакавіка 1989

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Нарута Павел Яўгенавіч з'яўляецца супрацоўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Нарута Павел выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе ў дачыненні да жыхара Слуцка, прызнанага вінаватым па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса за раскідванне каля будынка РУУС шруб "з мэтай пашкодзіць колы службовага транспарту". Мужчына патлумачыў, навошта ён здзейсніў свае дзеянні: «4 жніўня ехаў з працы і ўбачыў, што ў горадзе стаяць аўтазакі, пасля паехаў дадому. Пасля гэтага выпіў, выклікаў таксі і вырашыў паглядзець, што адбываецца ў горадзе. Убачыў, як АМАП сілком забірае людзей у аўтазакі. Пасля паехаў у будаўнічую краму, купіў шрубы і, седзячы на заднім сядзенні таксі, рассыпаў іх па вуліцы Уласаўца ад будынка РАУС да пракуратуры». Нарута запытаў для мужчыны пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Але суддзя Аляксандр Шутко прызначыў больш жорсткае пакаранне і прыгаварыў яго да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: