Міхаіл Іванавіч Андросенка
Дзярж. абвінаваўцы

Міхаіл Іванавіч Андросенка

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
19 лютага 1967

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Андросенка Міхаіл Іванавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе палітвязня Валадара Цурпанава, якому замянілі пакаранне з 3 гадоў абмежавання волі на 2 гады пазбаўлення волі за парушэнне ўнутранага парадку папраўчай установы. Мужчына быў пакараны за тое, што ляжаў і сядзеў на ложку ў забаронены час, яго спальнае месца не было заслана належным чынам, рэчы ляжалі на прыложкавай тумбачцы. Акрамя таго Цурпанаў патрабаваў іншую працу - зваршчыкам ён працаваць не мог з-за дрэннага зроку. Валадар не прызнаў віны і сцвярджае, што "па яго справе не праводзілася расследаванне".

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: