
Таццяна Станіславаўна Чаркас
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі. Таццяна Станіславаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах. 2 сакавіка 2011 года вынесла прысуд у дачыненні да Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава, Дзмітрыя Новіка за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня 2010 года. Аляксандр Атрошчанкаў прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр Малчанаў прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзмітрый Новік прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да 3.5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
