Эдуард Юр'евіч Ісаеў
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Злачынствы супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Мазайла Генадзь Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, па якіх вынес у якасці пакаранняў штрафаў на агульную суму не менш за 4715 рублёў. Вынес прысуд былому работніку "Гродна Азота" Эдуарду Ісаеву і прысудзіў яму ў якасці пакарання 3.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па частцы 2 артыкула 367 і частцы 2 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Мазайла прызнаў яго вінаватым у тым, што ён паставіў лайк пад абразлівым пастом з выявай Лукашэнкі ў інтэрнэце. Вынес прысуд Паўлу Клапатку, якога прызнаў вінаватым у абразе і паклёпе на Лукашэнку, а таксама ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў за абразлівыя публікацыі ў інтэрнэце. Мазайла прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вынес прысуд мірнаму пратэстоўцу Вадзіму Саранчукову, якога прызнаў вінаватым па артыкуле 23.32 КаАП і прызначыў яму пакаранне ў памеры 30 базавых велічыняў.
Знойдзена: 6
Знойдзена: 6
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.




