Святлана Уладзіміраўна Варатынская
Суддзі

Святлана Уладзіміраўна Варатынская

Колькасць рэпрэсаваных:
0
Дзень нараджэння:
9 жніўня 1972

У траўні 2020 года аштрафавала грамадзяніна за ўдзел у стрыме Сяргея Ціханоўскага. Прымала ўдзел у судах супраць беларусаў. Са слоў сведкі: «09.08.2020, знаходзячыся на Плошчы Перамогі я сядзеў на лаўцы ў кампаніі 3 сяброў. Да нас падбеглі сілавікі і заламалі нам рукі, закінулі ў аўтазак. - Вы не маглі знайсці іншага месца для вячорак? На што я ёй адказаў: - Законам гэта хіба забаронена!? Пасля чаго мне адразу прысудзілі 5 сутак. Суддзя паводзіла сябе агрэсіўна.» Выдадзена штрафаў на 1620 рублёў, адм. арышту - 2 сутак. Прысудзіла Мазкову Ю., які мае дваіх малалетніх дзяцей, штраф за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце - 22 б.в. Асудзіла Баразну А. па арт. 23.34., прысудзіўшы штраф у памеры 30 б.у. Прызнала вінаватай у парушэнні арт. 23.34. 13.10.2020 прысудзіла ўдзельніку мірнай акцыі пратэсту штраф у памеры 108 рублёў. Знаходзіцца ў рэкамендаваным спісе асоб (грамадзян Беларусі) для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку Еўрасаюза ад міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш Дом".

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 0

На старонцы: