Максім Сяргеевіч Курпачэнка
Суддзі

Максім Сяргеевіч Курпачэнка

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Адміністрацыйных спраў:
9
Дзень нараджэння:
25 лютага 1983

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 28 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1161 рублёў штрафаў, не менш як 8 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. 12. кастрычніка 2020 года вынес пастановы 3 грамадзянам па артыкуле 23.34 КаАП. Адным з асуджаных з'яўляецца журналіст "Белсата" Аляксандр Сідарэўскі, 15 сутак арышту. Прысудзіў 3 месяцы арышту па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) жыхару Магілёва, 39-гадовага Ігара Шнейдэрава, за тое, што ён зняў з сельскага дома культуры сцяг і схаваў яго ў гаражы. Асудзіў на 3 гады пазбаўлення волі Зміцера Лукашэвіча па ч. 2 ст. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 ст. 368 (абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленьне лялек, у якіх згадваюцца чыноўнікі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Лукашэнка.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: