Вольга Уладзіміраўна Зарычнюк
Суддзі

Вольга Уладзіміраўна Зарычнюк

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Адміністрацыйных спраў:
7
Дзень нараджэння:
29 студзеня 1965

Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 5135 рублёў. Вынесла прысуд Віталю Таргонскаму, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўніцы міліцыі (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Віталь пакінуў некалькі каментароў у сацыяльнай сетцы. Прысудзіла палітвязню Аляксею Мельнікаву пакаранне ў выглядзе 7 гадоў турмы ва ўмовах строгага рэжыму па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і па артыкуле 295 КК (Незаконнае захоўванне зброі). Зарычнюк таксама агучвае рашэнні свайго начальства па адміністрацыйных і крымінальных справах. Прысуджала суткі ўсім, хто стаў на абарону Сяргея Ціханоўскага пры першай спробе затрымання яго ў горадзе Магілёве.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: