Вядома, што ў 2024 годзе Захара ўжо судзілі па артыкуле за хуліганства: яму прызначылі 2 месяцы арышту, прымянілі амністыю і адпусцілі з залы суда. Аднак пазней, у лістападзе таго ж года, ён быў ізноў затрыманы і змешчаны ў СІЗА.
У лютым 2025 года ў дачыненні да Захара пачалі разглядаць справу па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (1 эпізод), а ў траўні таго ж года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.

