Мае грамадзянства РФ. Была затрыманая 23 красавіка 2025 года, у той самы дзень у яе адбыўся ператрус. Затрымана ў рамках крымінальнай справы аб паведамленнях у бот "Беларускага гаюна ".
Яраслава родам з Рагачова. У нейкі момант дзяўчына пераехала ў Мазыр-верагодна, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта.
У апошнія гады працавала настаўніцай у вясковай школе. Яна выкладала нямецкую мову ў Майсееўскай базавай школе ў аднайменным невялікім аграгарадку. Была таксама педагогам-арганізатарам.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
