Сын былога кіраўніка Рэчыцкага аддзялення праваабарончага цэнтра "Вясна" Валерыя Пуціцкага. Валерый Пуціцкі пасля ўзмацнення рэпрэсій да нагодных з дзеяннямі ўладаў Беларусі павінен быў адысці ад праваабарончай дзейнасці.
Ярамір скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Большую частку прафесійнага досведу Ярамір атрымаў у кампаніі Innowise, дзе пачынаў з пазіцыі асістэнта ў продажах і дарос да старэйшага каардынатара праектаў (Senior Project Coordinator). Акрамя гэтага, ён супрацоўнічаў з такімі кампаніямі, як Oxagile, Vention і Creally. Апошнія гады хлопец жыў і працаваў у Варшаве.
Яго затрымалі ў пачатку гэтага года - падобна, пасля таго як ён прыехаў у Беларусь.
