Вячаслаў быў асуджаны па артыкуле «здзек з дзяржаўнага сімвала» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў справы, 3 красавіка 2021 года каля 5.25 раніцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён зняў дзяржаўны сцяг з будынка на вуліцы Леніна. Пранёс яго некаторую адлегласць, пасля чаго кінуў на зямлю. У выніку дрэўка зламалася на тры часткі, а палотнішча было пашкоджана. Урон у памеры 2 рублі 44 капейкі быў кампенсаваны.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


