Вячаслава асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі ў Фэйсбуку.
Пра прысуд стала вядома з відэароліка на ДзяржТБ. У ім пракурор Павал Курпеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну.
Вячаславу Кобрыну 58 год. Мужчына жанаты, захапляецца рыбалкай.



