Былыя палітзняволеныяГвалтоўнае перамяшчэнне

Вячаслаў Папшо

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Вячаславу Папшо 39 гадоў, грамадзянін Літвы і жыў у Вільні. Верагодна, у Вячаслава беларускія карані, прынамсі, доўгі час ён цікавіўся падзеямі ў Беларусі. Свабодна валодае літоўскай і рускай мовамі, але таксама добра разумее беларускую.

У 2020 годзе ён пачаў прысвячаць свае відэа выключна беларускай тэме. Ён падтрымліваў беларусаў, якія выходзілі на пратэсты, расказваў пра палітвязняў і крытыкаваў розныя структуры. У апошні час гэтаму была прысвечана большая частка яго кантэнту.

Вячаслаў нечакана знік адусюль 29 ліпеня 2024 года. Пасля гэтага з ягонага канала знікла частка відэа, а з канала і чата ў тэлеграме выдалілі некаторых падпісчыкаў. 23 жніўня 2024 года ягоны канал «Жыве» быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Нядаўна стала вядома , што Вячаслаў паехаў у РБ і быў затрыманы.

У яго ёсць жонка беларуска і дачка.

17.11.2025 у Вячаслава пачаліся суды.

13.12.2025 года, да вынясення прыгавору, Вячаслаў быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, і вывезены ў Літву.

Прычасныя да рэпрэсій

Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Наглядчыкі11 чэрвеня 1977
Месца:
Турма-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Вячаслаў Папшо
У зняволенні:
Дзень нараджэння:
17.01.1985
Колькасць дзяцей:
1
Знаходзіўся ў:
Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Артыкулы:
Аб'яднанні:
БлогерыЗамежныя грамадзянеБацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 01.08.2024

    Перавод

    ІЧУ Гродна — У зняволенні

  3. 20.08.2024

    Перавод

    Турма-1 — У зняволенні

  4. 2025
  5. 13.12.2025

    Змяненне статусу

    Гвалтоўнае перамяшчэнне