Праваслаўны святар, клірык прыхода храма Богаяўлення г. Мінска. Пры затрыманні ГУБАЗіК выламаў дзверы ў кватэры Уладзіслава. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што сьвятар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і перасылаў з іх інфармацыю сваёй маці. Як пішуць сілавікі, у Багамольнікава ёсць шанец стаць падазраваным за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці па шэрагу крымінальных справаў
Уладзіслаў Багамольнікаў служыў на плошчы перамен літыю па забітым Раману Бандарэнку; ён таксама аб'яўляў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка.
19 снежня, скончыліся 10 дзён пад вартай, якія святар Уладзіслаў Багамольнікаў правёў у якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 КК РБ ён быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, але па-ранейшаму з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе. Перад гэтым ён на працягу 100 дзён знаходзіўся на Акрэсціна, адбываючы сем арыштаў запар па адміністрацыйных артыкулах.

