10 жніўня 2020 года Уладзіслава затрымалі падчас паслявыбарчых пратэстаў. На яго склалі пратакол за ўдзел у акцыі і змясцілі ў СІЗА ў Жодзіне.
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Прыкладна праз паўгода Уладзіслава зноў затрымалі, на гэты раз па абвінавачванні ў незаконным вырошчванні раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы. У жніўні 2022 года яго асудзілі і па гэтай справе, павялічыўшы агульны тэрмін «хатняй хіміі».
