Уладзіславу Рабічу 24 гады, яму пастаўлены дыягназ ДЦП, ён карыстаецца каляскай. Ва Уладзіслава 1 група інваліднасці. Уладзіслаў са шматдзетнай сям'і, у яго таксама ёсць брат-блізнюк з інваліднасцю. У госці да сям'і часта наведваліся мясцовыя журналісты, каб зняць сюжэты або напісаць матэрыялы аб узорнай сям'і і цудоўных дзецях. Уладзіслаў Рабіч - шматразовы ўдзельнік разнастайных алімпіяд, меў сярэдні бал атэстата 9,4.
09.08.2022 года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і яго малодшы брат,уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыну і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пасаду 2020 года. Пра Лукашэнку: у каментары Уладзіслаў згаджаўся з напісаным у пасце. Калі б ён "пакаяўся", то міліцыянеры "прабачылі б яго". Аднак Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё меркаванне. Таксама мужчына дадаў, што для яго гонар - што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць. Ён адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Былі зачытаныя ягоныя паказанні падчас следства ў жніўні 2022 года следчым Янкоўскім. Ён даваў іх на беларускай мове.
Паўторна быў асуджаны ў 2026 годзе, верагодней за ўсё па справе Гаюна.
