Уладзіслаў, HR IT-кампаніі PandaDoc, быў затрыманы 2 верасня 2020 г. у офісе кампаніі супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па абвінавачванні ў махлярстве.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Быў вызвалены ў кастрычніку 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.

