Уладзіміру Цюхаю 37 гадоў. Ён скончыў прыватную ВНУ - Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. Першую вядомасць Цюхай атрымаў у 2008-м. Тады ён быў сакратаром менскай камуністычнай партыі і супрацоўнікам БРСМ. Дзеля таго, каб сваякі і паплечнікі палітвязня Аляксандра Баразенкі не маглі прайсці на суд, ён цалкам забіў залу студэнтамі менскіх ВНУ. У адказ на абурэнне маці палітвязня ён штурхнуў яе так, што яна ўпала на рукі мужа. У 2020-м мужчына дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы. Ён скардзіўся тэлеканалу АНТ, што "не можа выйсці з сям'ёй на вуліцу ў нядзелю". Таму, маўляў, ён і яшчэ дзевяць ягоных прыяцеляў уступілі ў дружыны, каб «адсочваць, ці не праходзіць дзесьці несанкцыянаванае мерапрыемства».

- Родны горад:
- Мінск
- Артыкулы:
- Здрада дзяржавеПрымус асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасціЗдрада дзяржаве
- Аб'яднанні:
- Дзярж. служачыя