Уладзімір працаваў электразваршчыкам. У пачатку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Абраза прадстаўніка ўлады», за каментар пра міліцыянта ў «Аднакласніках» і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


