У прысудзе зазначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну.
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся другім братам.
