Прадпрымальнік з Магілёва, дома ў яго правялі ператрус. На рэгіянальным дзяржканале заявілі, што Тычынскі «быў прыхільнікам укро-нацысцкіх фармаванняў», а таксама што «ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто». Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
У выніку на Уладзіміра завялі крымінальную справу. Яму ставяць у віну тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расійскай ваеннай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае ўладамі "экстрэмісцкім".
24.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.


