Былыя палітзняволеныяВызвалены

Уладзімір Мікалаевіч Яроменак

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Уладзімір — актывіст «Маладога фронту». 19 снежня 2010 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, а на наступны дзень яго затрымалі пасля пікета салідарнасці з палітвязнямі насупраць Дома ўрада. Уладзімір адбыў 15 содняў адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне. Потым яго выклікалі на допыт у КДБ як сведку, і допыт скончыўся яшчэ 7 суткамі арышту на Акрэсціна. 28 студзеня 2011 года Уладзіміра арыштавалі як падазраванага ў справе пра масавыя беспарадкі.

У траўні 2011 года Уладзіміра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя масавых беспарадкаў» і «Удзел у масавых беспарадках», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі. У жніўні таго ж года яго вызвалілі ў межах памілавання.

У 2012–2018 гадах Уладзіміра шмат разоў каралі штрафамі і арыштамі за ўдзел у вулічных акцыях, у тым ліку ў абарону Курапатаў.

23 сакавіка 2022 года Уладзіміра затрымалі зноў. Паводле праўладных каналаў — за выраб і распаўсюд бел-чырвона-белых сцягоў. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, потым пакінулі пад вартай як падазраванага ў крымінальнай справе пра грубае парушэнне грамадскага парадку і прыкладна праз 10 содняў перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. На «пакаянным відэа» ён выглядаў збітым. 16 красавіка таго ж года Уладзіміра вызвалілі, аднак ён застаўся ў статусе падазраванага. Чым скончылася справа, невядома.

Прысуды

Вырак суда 14.05.2011
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Наталля Аляксееўна Чацвярткова
Наталля Аляксееўна Чацвярткова
Суддзі
Месца:
суд Партызанскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
14.05.2011
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Наглядчыкі21 студзеня 1980
Месца:
ІЧУ Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Уладзімір Мікалаевіч Яроменак
У зняволенні:
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
04.09.1990
Знаходзіўся ў:
СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыДвойчы палітзняволенныя

Храналогія

  1. 2010
  2. Дата невядомая

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (15 сутак)

  3. 2011
  4. 28.01.2011

    Перавод

    СІЗА КДБ — У зняволенні

  5. 14.05.2011

    Вырак суда 14.05.2011

    3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, суд Партызанскага раёна г. Мінска

  6. ~28.06.2011

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні

  7. 11.08.2011

    Змяненне статусу

    Памілаваны