Першы раз Уладзіміра Талкача затрымалі 26 верасня 2023 года і прыгаварылі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сімволіку і свастыку, якія ён змясціў яшчэ ў 2021 годзе.
Увесну падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць змяшчаць абразу Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас судовага паседжання Талкачу стала дрэнна, выклікалі “хуткую”, якая адвезла яго ў шпіталь. Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.