Уладзіміру ставяць у віну размяшчэнне ў сваіх сацсетках фота з жнівеньскіх маршаў у Віцебску.
Уладзіміра затрымалі 14 снежня пасля затрымання трох чалавек, звязаных з гастрапабам ROK’I PUB – заснавальнікаў установы Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна.
Як паведамляла Віцебская вясна, на думку наведвальнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, верагодна, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы. Як высветлілася пазней, УДФР узбудзіў справу за нявыплату падаткаў. Верагодней за ўсё, што Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў рамках гэтай справы.


