Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ў сацсетках ён абразіў міліцыянтаў Дубровенскага РАУС Аляксандра Леанідавіча Шлупакова і Сяргея Уладзіміравіча Шрамава. Змест яго каментароў не раскрываўся. У канцы снежня 2021 года Уладзіміра затрымалі і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
У лютым 2022 года Уладзіміра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля прысуду яго адпусцілі да пачатку адбыцця пакарання, а час у СІЗА залічылі ў тэрмін з разліку дзень за два.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


