Былыя палітзняволеныяВызваленыВымушаная эміграцыя

Уладзімір Драбышэўскі

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Праваслаўны сьвятар. З'яўляецца бацькам 6 дзяцей, быў вымушаны пакінуць краіну разам са сваёй сям'ёй. У цяперашні момант - уцекач у Францыі, нясе служэнне для праваслаўных беларусаў у Парыжы. Сябра групы «Хрысціянская візія» ад самага яе заснавання.

18 верасня 2020 года быў затрыманы, суд Савецкага раёна г. Гомеля (суддзя Махораў Аляксандр) наклаў на яго адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). 28 верасня 2020 года протаіерэй Уладзімір адразу, пасля адбыцця тэрміну па суду ад 18 верасня, той жа суд, у тым жа складзе, быў зноў падвергнуты па тым жа артыкуле да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе 15 сутак арышту.

Такім чынам, у сукупнасці протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі правёў у зняволенні 25 сутак бесперапынна. У ІЧУ ў яго адабралі наперсны крыж і падраснік. У далейшым на святара працягнуў аказваць ціск Следчы камітэт.

Прысуды

Вырак суда 19.09.2020
невядома гадоў арышту.

Прычасныя да рэпрэсій

Ігар Рыгоравіч Кенюх
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Наглядчыкі21 студзеня 1980
Месца:
ІЧУ Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Уладзімір Драбышэўскі
У зняволенні:
Колькасць дзяцей:
6
Знаходзіўся ў:
ІЧУ, Мінск, 1-шы зав. Акрэсціна 36а, 220089
Аб'яднанні:
ВернікіБацькі непаўнагадовых

Храналогія

  1. 2020
  2. 18.09.2020

    Перавод

    ІЧУ Акрэсціна — У зняволенні

  3. 19.09.2020

    Вырак суда 19.09.2020

    невядома гадоў арышту

  4. 12.10.2020

    Змяненне статусу

    Вызвалены