Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка да 2020 года працаваў паслом Беларусі ў Аргенціне. Ён падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнку, 23 верасня 2020 года, заявіўшы, што верыць "у лепшую будучыню для беларускага народа". У хуткім часе Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні Астапенкі і пазбаўленні яго дыпламатычнага рангу "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Астапенка быў не згодны з такой фармулёўкай прычыны свайго звальнення і спрабаваў праз суд яе змяніць, аднак безвынікова. Уладзімер быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Затым ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай і зараз працуе ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. У дачыненні да экс-амбасадара 21 снежня 2022 года была распачатая спецвытворчасць.

