Уладзімір быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці", "абраза прадстаўніка ўлады" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У траўні 2023 года стала вядома пра затрыманне Уладзіміра па новай крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "абраза Лукашэнкі". У снежні таго ж года яго зноў прызналі вінаватым, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






