былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Павал Кулажэнка — былы баец АМАПа, які зараз ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.
Кулажэнка і Пацехіну прад'явілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 года быў вынесены завочны прыгавор. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Акрамя гэтага Пацехіна пазбавілі воінскага звання "капітан у адстаўцы".

