Віталь Мацюш на судовым пасяджэнні сказаў, што ўбачыў з жонкай, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці . Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі з жонкай на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Прысуды
Вырак суда 27.10.2022
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Прычасныя да рэпрэсій
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 05.08.1970
- Знаходзіўся ў:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.
