Падчас судовага следства ўстаноўлена, што Корсак у студзені 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй персанальнай старонцы ў адкрытым доступе размясціў фотавыяўленне Аляксандра Лукашэнкі з іконамі, а таксама апублікаваў выяву нацысцкай сімволікі ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У судовым паседжанні мужчына растлумачыў, што разумеў значэнне размешчанай выявы і ішоў на гэта свядома.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 06.12.2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



