Шматдзетны бацька, як мяркуецца, затрыманы за адміністраванне чата "Салідарнасць Івацэвічы" ў 2020 годзе.
Працаваў кіроўцам таксі.
Акрамя пазбаўлення свабоды Віталю прысудзілі штраф у памеры 40 000 рублёў.
03.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).





