Віталю Васілевічу 49 гадоў, ён заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі "Беллесвыраб" (Belwooddoors) у РБ, якая з'яўляецца адной з самых вялікіх вытворчых кампаній у Беларусі, мае прадстаўніцтвы ў Азіі і ЗША, а ў кампаніі працуе больш за 400 чалавек. Таксама Васілевіч будаваў у Мінску 16-павярховы бізнес-цэнтр "Тытул". Праўладныя крыніцы назвалі затрыманага «даляравым мільянерам» і абвінавацілі ў тым, што ён «не ўпусціў супрацоўнікаў міліцыі на аб'ект прадпрыемства». Нібыта з-за гэтага да мужчыны ўзніклі прэтэнзіі , і «пры дбайнай праверцы» у яго выявілі «агнястрэльную зброю і сляды ўдзелу ў масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыццях дарог, здзейсненых у жніўні 2020 года», а менавіта фота з удзелам яго з жонкай у пратэстах 16 і 23 жніўня 2020 года.
Былыя палітзняволеныяХатняя хімія
Віталь Мікалаевіч Васілевіч
- Dissidentby
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда
2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання.
Прычасныя да рэпрэсій
Фігуранты справы

- У зняволенні:
- з 29.11.2022 па 14.03.2023
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 Менск
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 05.07.1973
- Члены сям'і:
- Вольга Аляксандраўна Васілевіч
- Знаходзіўся ў:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.
