Віталь, бізнэсмэн, адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах і сябра Каардынацыйнай рады, быў упершыню затрыманы ў жніўні 2020 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле «ўхіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры». 12 лістапада таго ж года ён быў вызвалены пад даручальніцтва Юрыя Васкрасенскага.
Улетку 2021 года Віталь быў затрыманы паўторна па той самай справе. 9 жніўня 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і да выплаты буйнога штрафу.
Пакінуў Беларусь.
12 лістапада 2025 года КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю ініцыятыў «Terra Group Event» і «SSL Production». Па дадзеных ведамства, Віталь мае дачыненне да дзейнасці гэтых аб'яднанняў.

