Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Віталь Іосіфавіч Пупін

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Жыхара Фаніпаля абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства 6 верасня 2020 года і ў выхадзе на праезную частку. Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.

Асноўнымі доказамі па справе з'яўляюцца фатаграфія з Марша, даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара і паказанні Віталя. Падчас вобыску дома ў супрацоўніка мытні дасталі майку фіялетавага колеру, у якой яго апазналі на фотадымку з пратэсту. Пасля прысуду майку вярнулі.

Віталь скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у судовай пастанове пазначана, што на момант вынясення прысуду мужчына працуе начальнікам сектара мытнага дэкларавання ў грамадстве з дадатковай адказнасцю. Мае на ўтрыманні непаўналетнюю дачку.

Прысуды

Вырак суда 21.12.2023

2,5 гады абмежавання волі без накіравання

Віталь Іосіфавіч Пупін
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Колькасць дзяцей:
1
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Дзярж. служачыяБацькі непаўнагадовых