Паводле матэрыялаў абвінавачання , Шычко, знаходзячыся ў горадзе Ліда, пакінуў у тэлеграм-канале "Гродна 97%" абразлівыя каментарыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, якія "прынізілі гонар і годнасць асобы і былі спалучаны з абвінавачаннем ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства".
Да суда Віталь Шычко, які мае на ўтрыманні дзвюх дачок, знаходзіўся пад вартай.

