Пасля затрымання на трое сутак іх вызвалілі да суда пад заклад, прычым Аксана Каражан унесла 5 500 рублёў, а Віталь - 11 100 рублёў.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, палітвязні Віталь і Аксана , "прымаючы ўдзел у мерапрыемстве, знаходзіліся сярод групы асоб на праспекце Пераможцаў і вуліцы Леніна, выходзілі на праезную частку дарог у Мінску, у выніку чаго блакіравалі і заступалі шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. , якое выказалася ў яго прыпынку. Прымаючы ўдзел у масавым мерапрыемстве, лозунгі не выкрыквалі".