Да 2020 года Віктар працаваў у банку, пазней перайшоў у замежную кампанію, дзе займаўся фінансавым наглядам.
У кастрычніку 2020 года яго затрымалі падчас акцыі пратэсту і прызначылі адміністрацыйны арышт. Пасля знаходжання на Акрэсціна Віктару спатрэбілася дапамога псіхолага.
2 лютага 2022 года яго затрымалі зноў, гэтым разам па крымінальнай справе. Спачатку Віктару прызначылі адміністрацыйны арышт, а пасля яго заканчэння не адпусцілі і перавялі ў СІЗА.
У верасні 2022 года Віктара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі, за ўдзел у спальванні пудзіла, якое выяўляла Лукашэнку. Прадпрыемства «Мінсктранс» прад'явіла асуджаным па гэтай справе пазоў на 15 тысяч беларускіх рублёў — агульную суму на ўсіх.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.










