Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Віктар Васільевіч Гаўрылавец

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Віктар скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2008 годзе, а паралельна атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "эканамічная кібернетыка".

У апошнія гады Віктар працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, дзе займаўся даследаваннямі.

Віктар – суаўтар публікацый для праекту Future Circular Collider (FCC). Гэта амбіцыйны праект еўрапейскага суперкалайдэра, закліканага замяніць Вялікі адронны калайдэр. Яго працы цытуюцца ў прэстыжных міжнародных часопісах - адна з работ, у якой ён пазначаны суаўтарам, цытавалася амаль 1100 разоў.

Апроч навукі, Віктар з'яўляецца ўдзельнікам суполкі Open Source і папулярызатарам беларускай мовы ў IT. У каментарах ён пісаў, што займаецца перакладам і інтэграцыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME, каб беларусы маглі камфортна карыстацца свабодным праграмным забеспячэннем на роднай мове.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Віктар Васільевіч Гаўрылавец
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
02.10.1986
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Навукоўцы
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2025
  2. ~11.12.2025

    Вырак суда дата невядомая

    невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, Мінскі гарадскі суд

  3. ~11.12.2025

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія