Асуджаны за адміністраванне канала "Петрыкаў 97%".
У канале абмяркоўваліся пытанні выбараў, месца і час правядзення мірных мітынгаў для нязгодных з вынікамі падліку галасоў на выбарах ды іншыя пытанні.
9 чэрвеня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал "Петрыкаў 97%" экстрэмісцкім. У ліпені 2021 года да Віктара дамоў прыехалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі.
Толькі 9 лістапада 2021 года па рашэнні МУС група грамадзян, аб'яднаная тэлеграм-каналам "Петрыкаў 97%", была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
У студзені 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




